Белорусский туроператор

Спешите увидеть мир!

Отзывы туристов

Отзыв о туре в Хорватии

Ярослав Чапля, оставил нам свой приятный отзыв на беларусском языке об экскурсии в Хорватии.

Шаноўная Ларыса Яўгенаўна!
Два месяцы назад, дзякуючы Вашай фірме, мы адпачылі ў Харватыі (з заездам у Прагу і г.д.). І хоць часу мінула даволі, але з нашага боку было б непрыстойна не выказаць Вам і супрацоўнікам, якія працуюць на гэтым напрамку, словы ўдзячнасці. Мы з'яўляемся падарожнікамі са стажам, супрацоўнічалі з многімі турфірмамі, таму маем права рабіць параўнанні. Дык вось. Да Вашага гонару, Ваша фiрма ТРЭВЕЛ, працуеце высокапрафесійна, дакладна і з павагай да турыстаў і іх запатрабаванняў. Падчас паездкі ўсё было арганізавана вельмі добра – як па раскладзе пераездаў, так і па ўзроўню гатэляў, правядзенні экскурсій, падрыхтаванасці гідаў. А ў гатэля "Матэрада" ў сегменце "тры зоркі", здаецца, увогуле няма канкурэнцыі. Вельмі рупліва, карэктна і адказна выконвала свае абавязкі Галіна Ложачнік, якая суправаджала групу ў Харватыю.
Пазітыўныя эмоцыі, якія мы атрымалі падчас тае паездкі і адпачынку ў Харватыі, з намі застаюцца да гэтага часу.
Дзякуй і плёну Вам у працы.
З павагай,
Ірына Цількова, Яраслаў Чапля.

К списку новостей

Размещено: 28.09.2012